Please enable JavaScript.
Coggle requires JavaScript to display documents.
Зваротак - Coggle Diagram
Зваротак
Спосабы выражэння звароткаў
Прыназоўнікава-склонавым іменным спалучэннем "Гэй, у хаце, адчыняйце, а то будзе горш."
Клічнай формай назоўніка "Нічога, дружа, не тужы."
Назоўнікам у Н.скл.+залежныя ад яго словы "Не шумі, вецер-вольніца, соснаў ніц не схіляй.
Назоўнікам у Н.скл. "Адгукніся, вясна, мне зязюляй з-за рэчкі."
Субстантываванымі часцінамі мовы "Малады і маладая, жывіце сто летак!"
Асабовым займеннікам "Гэй, ты! Садзіся. Давязу"
Спалучэннем асабовага займенніка і назоўніка "Мая ты казка, мой ты сон, дзе песня таіцца твая, дзе сум начуе?"
Спалучжннем сінанімічнага характару "Добрай ночы, зара-зарніца!"
Непадзельным словазлучэннем "Дык здароў жа будзь, год Новы, сорак другі год"
Пастаноўка знакаў прыпынку
Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца іншымі членамі сказа, то коскамі выдзяляецца кожная частка зваротка "Краіна родная, прымі маё вітанне, прымі мой зорны спеў, далёкая сястра!"
Калі перад звароткам стаіць выклічнік або займеннік, то коскай выдзяляецца толькі зваротак "Ты, радзіма, на тысячы год заслужыла сабе цішыню"
Выклічнік
О
ад зваротка коскай не аддзяляецца "О край мой любімы, як многа прыволля"
Пасля звароткаў, якія размешчаны ў пачатку сказа і вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, ставіцца клічнік "Дзвіна, Дзвіна! Люблю ў імгле вячэрняй павольны ўсплеск тваіх гуллівых вод"
Асаблівасці ўжывання звароткаў
Адзіночныя звароткі
- звароткі, што называюць адну асобу і ўжываюцца аднойчы. "Эх, слаўна ў лесе, слаўна братцы!"
Паўторныя звароткі
- звароткі, што называюць адну асобу ,але паўтараюцца ў сказе са стылістычнай мэтай. "Гусі, гусі, вырай вольны!"
Групавыя звароткі
- звароткі, што называюць групу асоб, да якіх звяртаюцца з мовай. "Ой, лясы мае, паляны, шалашы, заставы, памнажаюць партызаны Беларусі славу!"