Please enable JavaScript.
Coggle requires JavaScript to display documents.
Стылі маўлення - Coggle Diagram
Стылі маўлення
Публіцыстычны стыль
інфарматыўная і агітацыйная функцыя
Падстылі
Газетна-публіцыстычны
Радыё- і тэлежурналісцкі
Аратарскі (палітычнае красамоўства)
Сінтаксічныя асаблівасці
Рытарычнае пытанне, клічныя сказы, паўторы і інш.
Увядзенне цытат, простай і няўласна-простай мовы
Інфінітыў у ролі галоўных членаў сказа
Жанры
Мастацка-публіцыстычныя (нарыс, замалёўка)
Аналітычныя (карэспандэнцыя, рэцэнзія, артыкул)
Інфармацыйныя (рэпартаж, інтэрв’ю)
Марфалагічныя рысы
Ужыванне форм загаднага ладу
Ужыванне адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага
Узмацняльныя часціцы; вытворныя прыназоўнікі, займеннік “мы”
Лексічныя асаблівасці
Тэрміны і нелітаратурная лексіка
Шырокае ўжыванне грамадска-палітычнай лексікі; эмацыянальна-ацэначнай
Стандартызаванасць, іншамоўныя, складаныя словы
Гутарковы стыль
камунікатыўная функцыя
Граматычныя рысы
Няпоўныя назвы, эліптызацыя тэрміналагічных і наменклатурных спалучэнняў
Паўторы слоў для ўзмацнення экспрэсіі
Марфалагічныя рысы
Шырокае выкарыстанне займеннікаў
Ужыванне форм аднаго часу ў значэнні іншага
Выкарыстанне субстантываваных прыметнікаў і дзеепрыметнікаў
Нізкая частотнасць ужывання назоўнікаў і прыметнікаў, перавага дзеясловаў над назоўнікамі
Лексічныя асаблівасці
Не характэрна выкарыстанне запазычаных слоў, тэрмінаў і кніжнай лексікі
Ужыванне фразелагізмаў, прыказак, афарызмаў і г.д.
Выкарыстанне дыялектных слоў
Багацце бытавой лексікі
Сінтасічныя асаблівасці
Перавага простых сказаў над складанымі
Ужыванне слоў-сказаў
Ужыванне звароткаў, пабочныя словы, устаўныя канструкцыі, выклічнікі
Інтанацыйнае раздзяленне тэмы і рэмы, афармленне іх у самастойныя фразы
Мастацкі стыль
эстэтычная функцыя
Сродкі стварэння выразнасці
Вобразна-выяўленчыя сродкі мовы – тропы і фігуры – надаюць выказванню эмацыянальнасць, служаць для маляўнічага адлюстравання рэчаіснасці, эстэтычнага ўздзеяння на чытача або слухача.
Сінтаксічныя асаблівасці
У мастацкім стылі выкарыстоўваецца ўсё багацце сінтаксісу беларускай мовы. Выбар пэўнага тыпу сказа прадыктаваны кантэкстам, сітуацыяй, асаблівасцямі стылю аўтара.
Марфалагічныя і граматычныя рысы
Ужыванне ўсіх асабовых займеннікаў, якія звычайна замяняюць канкрэтны прадмет, а не абстрактнае паняцце, як у навуковым стылі
Выкарыстанне форм клічнага склону назоўніка, якія заўсёды з’яўляюцца стылістычна афарбаванымі, бо выражаюць пяшчоту, любасць, узвышанасць, часам архаічнасць
Ужыванне ў вершаваных творах інфінітываў
на -ці, якія з’яўляюцца паэтычным сродкам
Лексічныя асаблівасці
Наяўнасць слоў абмежаванага ўжытку: дыялектызмаў, жарганізмаў, неалагізмаў, спецыяльнай, устарэлай лексікі, экзатызмаў, варварызмаў
Шырокае ўжыванне слоў з пераносным значэннем і сінонімаў усіх тыпаў
Перавага канкрэтнай лексікі над абстрактнай
Афіцыйна-дзелавы стыль
інфарматыўная і валюнтатыўная функцыя
Жанры
Законы, загады, грамадзянскія і крымінальныя акты, пагадненне і інш.
Марфалагічныя рысы
Выкарыстанне замест дзеясловаў словазлучэнняў “дзеяслоў + назоўнік”
Шырокае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў; большая, чым у іншых стылях, ужывальнасць субстантываваных прыметнікаў
Частотнасць дзеясловаў залежнага стану
Лексічныя асаблівасці
Шырокая распаўсюджанасць абстрактнай лексікі
Адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўна афарбаванай лексікі і пазалітаратурных сродкаў
Выкарыстанне стандартных моўных штампаў
Сінтаксічныя асаблівасці
Шырокая распаўсюджанасць аднародных членаў сказа
Прамы парадак слоў, пры якім дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, азначэнне – перад азначаемым словам, акалічнасць – бліжэй да азначаемага слова, пабочныя словы – у пачатку сказа
Істотная перавага складаных сказаў над простымі, асабліва складаназалежных з даданай часткай умовы
Навуковы стыль
інфарматыўная функцыя
Марфалагічныя рысы
Перавага іменных часцін мовы, шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнікаў з фіналямі -нне, -цыя, -асць, -ка
Большасць дзеясловаў ужыта ў форме 3-й асобы цяперашняга часу
Ужыванне складаных слоў з каранёвымі марфемамі грэчаскага і лацінскага паходжання
Сінтаксічныя асаблівасці
Апавядальны характар мовы, адсутнасць пытальных і клічных сказаў
Прамы парадак слоў
Ускладненасць сказаў дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнымі зваротамі, словазлучэннямі, аднароднымі членамі, устаўнымі і ўдакладняльнымі канструкцыямі
Лексічныя асаблівасці
Тэрміналагічны характар мовы
Адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі
Шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі
Частотнасць складанаскарочаных слоў, умоўных абазначэнняў, формул, графікаў, схем, дыяграм