У канцы ХІХ ст. лацінку паступова пачынае выцясняць грамадзянскі шрыфт – графіка, якая выкарыстоўвалася ў рускім кнігадрукаванні, адпаведна выданні адлюстроўвалі многія асаблівасці рускага правапісу: літара и абазначала адпаведны гук у пачатку слова і пасля зычнага, а літара і – перад галоснымі і зычнымі ў, й: ими, синій; выкарыстоўваліся літары h, ъ, щ: лhта, столъ, щасце. Пад уплывам рускага правапісу часта не перадаваліся на пісьме аканне, дзеканне і цеканне, зацвярдзенне шыпячых і р. Прыметнікі адзіночнага ліку ў мужчынскім родзе ўжываліся з канчаткам -ый/ -ій, а ў множным ліку – з канчаткам -іе/-ые:новый, новые.