«Жыцьцё падобнае да мовы, а людзі ў ім нагадваюць ейныя складнікі. Адныя – адыстар гукі: хтосьці – лагоднае, вытанчанае “Л”, хтосьці – шорсткае, незгаворлівае “Р”, хтосьці – пульхнае, салаўінае “С”, хтосьці – шарае, зацьвярдзелае “Ч”, хтосьці – глухое, няўцямнае “Г”, хтосьці – звонкае, але прытоенае “Ґ”. Другія – адыстар літары: адкрытае, шчырае “А” ці пакручастае, лукаватае “З”. Трэція – ужо самі словы: зґрабныя й няґеґлыя, ціхмяныя й гамэрныя, салодкія й гаркавыя, цёплыя й зімныя, гладкія й цупкія; хтосьці з іх заўжды будзе пісацца з вялікае літары, а камусьці цэлую жытку наканавана з малое. Чацьвертыя – нібы гарманічная беларуская фраза, нібы шчасьце ў ажынах, нібы ясноты нябесныя. Пятыя – як пяшчотная калыханка, як любая матчына песьня, як мілосная серэнада. І ўсе яны, быццам літары ў артаграфіі, жывуць па нейкіх уяўных правілах, з якіх існуе безьліч выключэньняў. Іх можа спасьцігнуць кожны, але ахвочых чамусьці так мала…” (гл. эпіграф да віктарыны)) :<3:
"Ён быў на паслугах у матчынай мовы", Рыгор Барадулін