АРФАЭПІЯ: аканне, яканне, дзеканне і цеканне. Гэтыя рысы з нашага рускага маўлення невыкараняльныя. Такія словы, як дело [д’эло], делить [д’элит’], декан [д’экан], термин [т’эрмин] беларус усё роўна прачытае па-свойму: [дз’эла], [дз’е/ал’іц’], [дз’экан / дэкан], [ц’эрмін / тэрмін]. Рускі чалавек скажа: [мълако], [кърова], а беларус – [малако], [карова]. Акрамя таго, толькі беларус гаворыць па-руску [булач’наjа], [пар’адач’ныj], [шутач’ныj]. Нязменнае вымаўленне “чн” з’яўляецца нормай беларускага вымаўлення, што мы і пераносім на іншую мову. Чалавек жа рускі прамовіць так: [булошнаjа], [порядошныj], [шутошныj]. Таксама: рус. [ч’то], [ч’тобы] беларус усё адно прамовіць праз “ш” [што], [штобы]