“Пакаленнi народа адыходзяць адно за адным, але вынiкi жыцця кожнага пакалення застаюцца ў мове ў спадчыну нашчадкам. У скарбнiцу роднай мовы складае адно пакаленне за другiм плён глыбокiх сардэчных рухаў, плён гiстарычных падзей, вераваннi, погляды, сляды перажытага гора i перажытай радасцi, словам, увесь след свайго духоўнага жыцця народ беражлiва захоўвае ў народным слове. Мова ёсць самая жывая, самая багатая i трывалая сувязь, што злучае пакаленнi, якiя аджылi, жывуць зараз i будуць жыць, у адну велiчную гiстарычную, жывую цэласць. Яна не толькi выяўляе жыццёвасць народа, але i ёсць менавiта само гэтае жыццё” (рус. педагог К. Ушынскі)